postheadericon Загадана выратаваць: Паміж САХам і валанцёрамі пачынаюцца перамовы

25 верасня 2015 | Піша Руслан Кулевіч

Сустрэча паміж валанцёрамі і кіраўніцтвам «Спецаўтагаспадаркі» (у народзе — САХ) планавалася ўжо доўгі час. Апошнія падзеі толькі паскорылі гэты працэс.
Мерапрыемства, якое прайшло 25 верасня, не выклікала вялікай цікавасці ні ў журналістаў, ні ў звычайных гаражан. На сустрэчу прыйшлі толькі адзінкі — тыя людзі, якія штодня ратуюць жывёл.
Першае слова засталося за кіраўнікамі САХа. Яны адзначылі, што апошнім часам да іх прыходзіць шмат лістоў, дзе іх называюць «жывадзёрамi». Але звычайнымі скаргамі не абыходзіцца, прыходзяць таксама і пагрозы ў адрас ветэрынараў і супрацоўнікаў пункта часовага ўтрымання.
— Жыхары горада павінны зразумець, што ў нас не прытулак, у нас пункт часовага ўтрымання жывёл. Эўтаназія праходзіць у нас гуманным спосабам. Усе целы адвозім і закопваем на палігоне, — распавёў намеснік дырэктара САХа Франц Пачобут.
Валанцёры ў сваю чаргу выступілі за павелічэнне тэрміну ўтрымання жывёл, а таксама змену стаўлення да іх. З іх слоў, у пункце халадно і няма нармальнага харчавання.
— За пяць дзён, якія даюць жывёле, цяжка знайсці старога ці новага гаспадара. Нам патрэбен большы тэрмін, а таксама мы прапануем аб’яднаць намаганні і стварыць у Гродне сапраўдны прытулак, дзе будуць нармальна ставіцца да бадзялых жывёл. Калі вялікія сабакі яшчэ могуць перанесці халады, то маленькія шчанюкі, якіх у пункце вельмі шмат, не ў стане гэтага зрабiць, — распавяла дзяўчына Кацярына.

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/119/city/15089/?_utl_t=vk
© Твой стыль

Валанцёры адзначылі, што за няпоўны год ім удалося даць прытулак каля 200 бяздомным жывёлам. Таксама яны распавялі, што калі б у пункце ўтрымання былі лепшыя ўмовы, то, магчыма, людзі бралі б яшчэ больш сабак. Таму што знешні выгляд і здароўе сабакі грае вялікую ролю.
Кропкі над «і» ў сустрэчы паставіў дырэктар САХа Уладзімір Чабоцька, які спазніўся.
— Мы ўсё выдатна разумеем. У жывёлы павінен быць шанец на жыццё. Для гэтага мы і супрацоўнічаем з валанцёрамі. Я зацікаўлены ў тым, каб больш жывёл засталося ў жывых. Зразумейце нас правільна, штодня нам паступаюць званкі і заявы, што ў тым ці іншым раёне горада бадзялыя сабакі кусаюць людзей. Згодна з законам, мы едзем лавіць. Я бы памёр, але сам ніколі не паехаў бы адлоўліваць жывёл. Мне хапае паглядзець у іх вочы, і я выдатна разумею, што яны таксама хочуць жыць. Таму мы адмовіліся ад адстрэлу. Валанцёраў я выдатна разумею, дзякуй ім за дапамогу. Ведайце, мы падтрымліваем ідэю стварэння асобнага прытулку. Ужо ёсць вялікі плюс у тым, што мы сустрэліся. Аб’яднаўшы намаганні, мы зможам знайсці добрае рашэнне для бадзялых жывёл. У выніку бакі дамовіліся сустрэцца 28 верасня з планамі і ідэямі па ўрэгуляванні становішча ў пункце ўтрымання жывёл.

Покажите это сообщение вашим друзьям:

Friend me:

Один комментарий на “Загадана выратаваць: Паміж САХам і валанцёрамі пачынаюцца перамовы”

  • Преданное сердце:

    Владимир Чаботько идет на встречу в отличие от своих предшественников. Вот с такими людьми как он и можно решать вопросы цивилизованным способом. Это вселяет надежду.

Оставить комментарий